- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
12 верасня завяршаецца другі этап КШВ, асноўным зместам якога з'яўляецца кіраванне баявымі дзеяннямі войскаў у ходзе стабілізацыі становішча.
Галоўныя мерапрыемствы пройдуць на Абуз-Лясноўскім палігоне, дзе будзе праведзены розыгрыш правядзення контратак з мэтай заняцця выгаднага рубяжа і нанясення паражэння сухапутным групоўкам ўмоўнага праціўніка.
У прыватнасці, асобныя механізаваны і танкавы батальёны 11 амбр будуць весці бой за ўтрыманне пярэдняга краю абароны з баявой стральбой.
Агнявую падтрымку абаранялых войскаў будзе ажыццёўлена сіламі гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна групы артылерыі брыгады і гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна 152 мм гаўбіц «Мста-Б» 111 абр.
Падраздзяленні ВПС і войскаў СПА выканаюць задачы авіяцыйнай падтрымкі войскаў у абароне з ужываннем авіяцыйных сродкаў паражэння на палігоне Абуз-Лясноўскі, а таксама працягнуць выконваць задачы па знішчэнню авіяцыі ўмоўнага праціўніка і выкананню мерапрыемстваў па забеспячэнню жывучасці на палігонах Ружанскі і Барысаўскі.
Як адзначалася раней, у ходзе дадзенага КШВ пытанні абароны краіны адпрацаваны з апорай на ўласную ваенную арганізацыю дзяржавы. Да ўдзелу ў КШВ прыцягнута каля 7500 вайскоўцаў, да 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі і каля 30 самалётаў і верталётаў.