Кіраванне войскамі (сіламі) у ходзе правядзення мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі становішча

Кіраванне войскамі (сіламі) у ходзе правядзення мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі становішча

На другім этапе вучэння – з 9 верасня – на практыцы адпрацоўваюцца пытанні кіравання войскамі (сіламі) пры адбіцці агрэсіі ва ўмовах абстаноўкі,   якая хутка змяняецца; арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ў інтарэсах вырашэння пастаўленых задач.

На палігонах воінскімі часцямі і падраздзяленнямі вырашаюцца задачы па вядзенню абарончага бою, выкананню мерапрыемстваў забеспячэння жывучасці, змены раёнаў сканцэнтравання, пошуку, пастаноўкі і знішчэння НВФ пры падтрымцы авіяцыі.

Артылерыйскія падраздзялення вядуць сістэматычныя агнявыя дзеянні ў прызначанай зоне разведкі і паражэння (тактычныя дзеянні), ажыццяўляюць змену агнявых пазіцый.

ВПС і войскі СПА выконваюць задачы па прыкрыцці груповак войскаў, вядзенню паветранай разведкі, спыненні дастаўкі грузаў для НВФ і ДРГ.

Падраздзялення ССА ў рамках другога этапа вучэння адпрацуюць пытанні вядзення контрдыверсійнай барацьбы з ДРГ ўмоўнага праціўніка і НВФ.

Непасрэдна 10 і 11 верасня на палігонах Абуз-Лясноўскі і Барысаўскі падраздзяленнямі 11 і 19 амбр будзе праведзены розыгрыш баявых дзеянняў па вядзенню абарончага бою на рубяжах манеўранай абароны. Агнявую падтрымку войскаў у абароне трэба будзе ажыццявіць падраздзяленням 111абр.

На 210-м палігоне Ружанскі ВПС і войскі СПА адпрацуюць пытанні авіяцыйнай падтрымкі абаранялых войскаў пры ўтрыманні абарончага рубяжа з ужываннем АСД.

Штабам кіраўніцтва вывучаюцца метады работы камандуючых, камандзіраў і штабоў пры кіраванні войскамі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў.