«Армейскі плацдарм» запрашае

«Армейскі плацдарм» запрашае

У рамках Дня горада Мінска 9 верасня ў музейна-паркавым комплексе «Перамога» адбудзецца маштабнае святкаванне Дня танкістаў, для чаго свае намаганні аб'ядналі Мінгарвыканкам, Міністэрства абароны і кампанія Wargaming.
Ваеннае ведамства рыхтуе спецпраект «Армейскі плацдарм» – асобную пляцоўку, на якой будуць прадстаўлены дзесяць зон з выставамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, конкурсамі і канцэртамі. Уваход вольны.