- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
28 жніўня 2018 года дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў, прыме ўдзел у Нарадзе начальнікаў генеральных (аб’яднаных) штабоў узброеных сіл дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая адбудзецца ў г. Маскве (Расійская Федэрацыя), а таксама 29 жніўня 2018 года ў г. Чабаркулі (Чэлябінская вобласць, Расійская Федэрацыя) у назіранні за актыўнай фазай сумеснага ваеннага антытэрарыстычнага камандна-штабнога вучэння «Мірная місія – 2018».
У ходзе нарады будзе заслуханы даклад прадстаўніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі аб ваенна-палітычным становішчы і дзейнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый у крызісных рэгіёнах свету, адбудзецца абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.