- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 7 жніўня па 2 верасня 2018 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і на базе 185-га цэнтра баявой падрыхтоўкі і баявога прымянення Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі (палігон Ашулук) праводзіцца аператыўна-тактычнае вучэнне з баявой стральбой з асабовым складам воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія ўваходзяць у склад Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні завяршэння падрыхтоўкі войскаў да вядзення баявых дзеянняў, адбіцця ўдараў паветранага праціўніка, перадыслакацыі ў новыя пазіцыйныя раёны. На палігоне Ашулук будуць выкананы баявыя пускі зенітных кіруемых ракет.
Таксама на практыцы будуць апрабаваны новыя прыёмы і спосабы прымянення падраздзяленняў у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія ставяцца да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах. Таксама будуць адпрацаваны пытанні баявога прымянення новых і мадэрнізаваных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ва ўмовах актыўных перашкод падчас барацьбы з высокадакладнымі сродкамі паражэння і ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі.