- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У горадзе Волжскім Расійскай Федэрацыі напярэдадні стартаваў конкурс інжынерных падраздзяленняў «Інжынерная формула». У першым жа этапе беларусы ўпэўнена занялі другую пазіцыю, саступіўшы толькі гаспадарам-расіянам і абагнаўшы каманду Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Такое ж размяшчэнне сіл па выніках двух этапаў конкурсу «Бяспечнае асяроддзе» (г. Кастрама, Расійская Федэрацыя). Беларускія экіпажы РХБ разведкі апярэдзілі калег з Кітайскай Народнай Рэспублікі і саступілі гаспадарам – камандзе Расійскай Федэрацыі.
На другім месцы ў конкурсе «Упэўнены прыём» (г. Атар, Рэспубліка Казахстан) размясціліся беларускія падраздзяленні сувязі па выніках першага этапу. У Армейскіх міжнародных гульнях яны ўдзельнічаюць упершыню. Першае і трэцяе месцы – у Рэспублікі Казахстан і Кітайскай Народнай Рэспублікі адпаведна.
Удала стартавалі таксама беларускія разлікі беспілотных лятальных апаратаў, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у конкурсе «Сакалінае паляванне». Пасля першага этапу наша каманда саступае толькі Рэспубліцы Казахстан і Ісламскай Рэспубліцы Іран. На чацвёртым радку рэйтынгу размясцілася каманда Расійскай Федэрацыі.
Традыцыйна моцныя пазіцыі Беларусі ў конкурсе «Воін Садружнасці», які ў гэтым годзе прымае Рэспубліка Арменія. Нашы армейцы пасля чатырох этапаў – на другім месцы пасля Рэспублікі Казахстан. Астатнія пазіцыі займаюць: Рэспубліка Арменія (3-е месца), Расійская Федэрацыя (4-е месца), Ісламская Рэспубліка Іран (5-е месца), Грэчаская Рэспубліка (6-е месца).