Міністр абароны Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у адкрыцці Армейскіх міжнародных гульняў-2018

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у адкрыцці Армейскіх міжнародных гульняў-2018

28 ліпеня ў падмаскоўным ваенна-патрыятычным парку культуры і адпачынку Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі «Патрыёт» стартавалі IV Армейскія міжнародныя гульні-2018.

Па запрашэнні Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерала арміі Сяргея Шайгу Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця гульняў.

Гульні пройдуць з 28 ліпеня па 11 жніўня адначасова на 24 палігонах 7 краін. У іх прымуць удзел 207 каманд з 33 краін, якія прадстаўляюць Еўропу, Азію, Цэнтральную і Лацінскую Амерыкі.

На «АрМГ-2018» Рэспубліку Беларусь прадстаўляюць 16 каманд. Яны прымуць удзел у 16 з 28 конкурсаў. Упершыню – у конкурсах «Сакалінае паляванне» – спаборніцтва разлікаў беспілотных лятальных апаратаў, «Упэўнены прыём» – спаборніцтва падраздзяленняў сувязі, «Сувораўскі націск» – спаборніцтва экіпажаў баявых машын пяхоты.

Адзін з конкурсаў – «Снайперскі рубеж» – праходзіць у Беларусі, на палігоне 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Адкрыццё першынства таксама адбылося сёння, 28 ліпеня.

Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у Армейскіх міжнародных гульнях з 2015 года.