І зноў наш колер – зялёны!

І зноў наш колер – зялёны!

У прэс-цэнтры Армейскіх міжнародных гульняў на палігоне Алабіна адбылася жараб’ёўка каманд – удзельніц міжнароднага конкурсу «Танкавы біятлон – 2018».

Перад яе пачаткам галоўны суддзя конкурсу начальнік упраўлення баявой падрыхтоўкі галоўнага камандавання Сухапутных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі генерал-маёр Раман Бінюкоў адзначыў:

– Спадзяюся, што барацьба на маючых адбыцца спаборніцтвах будзе нацэлена толькі на вынік, а сяброўства, закладзенае за гады правядзення конкурсу, толькі ўмацуецца. Будуць вельмі цікавыя заезды, у якіх прымуць удзел фіналісты леташняга спаборніцтва – прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь. Нас чакае гарачая і цяжкая барацьба. Беларуская каманда традыцыйна вельмі моцная. У мінулым годзе ім, быць можа, проста крыху не хапіла ўдачы. Хлопцаў, якія прыехалі ў гэтым годзе, я ведаю, гэта прафесіяналы-танкісты. У склад лідараў беларусы ўвойдуць адназначна!

Права выцягнуць гільзу з парадкавым нумарам і колерам танка для нашай каманды было прадастаўлена камандзіру танка гвардыі лейтэнанту Аляксею Бураку. Афіцэр, як і яго папярэднік у мінулым годзе, здабыў гільзу зялёнага колеру, толькі на гэты раз не з трэцім, а чацвёртым нумарам. Гэта значыць, што наша каманда будзе выступаць на танку зялёнага колеру ў чацвёртых заездах.

Першы заезд нашага экіпажа адбудзецца 29 ліпеня. У гэты дзень з імі на старце будуць танкі Узброеных сіл Сірыі (сіні) і Рэспублікі Таджыкістан (чырвоны). Якая краіна ўключыцца ў барацьбу чацвёртай, на жоўтым танку, пакуль застаецца загадкай. У жараб’ёўцы яшчэ не прынялі ўдзел Рэспубліка Ангола і Рэспубліка Нікарагуа. Танкісты адной з гэтых краін і стануць чацвёртым па ліку супернікам нашай каманды.

З удзельнікамі танкавага біятлона праведзены інструктаж па мерах бяспекі, яны азнаёміліся з трасай, на якой разгорнуцца гарачыя баталіі.

Па вопыце мінулага года на трасе створана сістэма пылепадаўлення і палепшана яе пакрыццё. Самі ж перашкоды засталіся ранейшымі. Мішэнная абстаноўка стала больш выразна ўспрымацца і павысілася эфектыўнасць ацэнкі яе паражэння.

Капітан Кірыл Франскевіч, «Ваяр», фота аўтара

Алабіна – Мінск