- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Для ўдзелу ў міжнародным конкурсе па палявой вывучцы сярод дэсантных падраздзяленняў «Дэсантны ўзвод» у рамках «АрМГ-2018» у расійскі Пскоў прыбыла зборная каманда сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
«Браты-славяне, сардэчна запрашаем на гасцінную Пскоўскую зямлю!» – такімі словамі сустрэў беларускую каманду прадстаўнік штаба камандавання паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі палкоўнік Вадзім Говараў.
Пасля дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі хлеб-соль капітану нашай каманды гвардыі падпалкоўніку Аляксандру Пухаеву. Міжнародны конкурс «Дэсантны ўзвод» пройдзе з 28 ліпеня па 9 жніўня ў Пскоўскай вобласці на палігоне 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі Стругі Чырвоныя. Геаграфія конкурсу ў гэтым годзе вельмі шырокая. У спаборніцтвах прымуць удзел каманды з Алжыра, Беларусі, Венесуэлы, Ірана, Кітая, Марока, Пакістана, Расіі, Судана і ПАР.
Дарэчы, падчас спаборніцтваў нашы «блакітныя берэты» будуць выкарыстоўваць БМД-2, прадастаўленыя расійскім бокам.
Поспехаў, гвардзейцы-дэсантнікі Беларусі! Верым у перамогу і хварэем за нашых!
Капітан Алег Някала, «Ваяр», фота аўтара
Пскоў – Мінск