- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У вучэбны цэнтр палігона сухапутных войскаў НВАК у горадзе Корла прыехалі амаль усе каманды-ўдзельніцы «АрМГ-2018». У цяперашні час тут завяршаецца этап узгаднення арганізацыйных пытанняў. У мясцовым прэс-цэнтры адбылося пасяджэнне кіраўнікоў каманд-удзельніц і суддзяў конкурсу «Чыстае неба». Былі ўдакладнены і зацверджаны праграмы практычных трэніровак на бліжэйшы час.
Сталі вядомыя і праграмы правядзення конкурсаў, якія будуць праходзіць на тэрыторыі КНР з удзелам беларускіх камандаў. У сілу значнай розніцы ў часавых паясах паміж краінамі конкурсы будуць пачынацца каля 5:00 па беларускім часе. Тым не менш на інтэрнэт-партале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь па магчымасці будуць арганізаваны прамыя трансляцыі конкурсаў у названыя даты іх правядзення ці запісы трансляцый.
Падтрымаем нашых ваеннаслужачых!
Капітан Яўген Доўгаль, «Ваяр», фота аўтара
Корла – Мінск
Праграма правядзення конкурсу «Чыстае неба»:
31 ліпеня, аўторак, – гонка «Прафесіяналізм»;
4 жніўня, нядзеля, – гонка «Майстэрства»;
6 жніўня, панядзелак – этап «Камбінаваны».
Праграма правядзення конкурсу «Сувораўскі націск»:
30 ліпеня, панядзелак, – індывідуальная гонка (групы A, B, C, D);
1 жніўня, серада, – індывідуальная гонка (групы E, F, G);
5 жніўня, нядзеля, – эстафета «Сувораўскі націск».