- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
25 студзеня 2013 года пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай працы - начальніка ваенна-навуковага ўпраўлення палкоўніка Алега Крываноса былі падведзены вынікі навуковай працы Узброеных Сіл у 2012 годзе і пастаўлены задачы на 2013 год.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ваенна-навуковых арганізацый Узброеных Сіл, структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, камандаванняў ВПС і войскаў СПА і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, упраўленняў аператыўных камандаванняў, ваенна-навучальных устаноў, факультэтаў і кафедраў устаноў адукацыі.
У ходзе падвядзення вынікаў быў адзначаны важкі ўклад ваенных вучоных у развіццё тэорыі ваеннага мастацтва, падрыхтоўку і навучанне войскаў, стварэнне ваенна-тэхнічнай прадукцыі, абмеркаваны вынікі праведзеных у 2012 годзе даследаванняў, іх апрабацыі падчас мерапрыемстваў аператыўнай, баявой і мабілізацыйнай падрыхтоўкі Узброеных Сіл.
Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства разгледзелі пытанні, якія тычацца прыняцця на ўзбраенне (забеспячэнне) новых узораў ўзбраення і ваеннай тэхнікі, падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, ваенна-гістарычнай і геральдычнай працы, статутнай дзейнасці ва Узброеных Сілах.
У завяршэнні мерапрыемства былі ўдакладнены задачы навуковай працы ва Узброеных Сілах на бягучы год.