Ва Узброеных Сілах прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці

Ва Узброеных Сілах прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці

З 22 па 25 студзеня ва Узброеных Сілах прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці. Мерапрыемствы праводзіліся ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл.
Падобныя заняткі праводзяцца пасля чарговага прызыву на ваенную службу, асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і прыбыцця яго ў падраздзяленні.
Агульная накіраванасць заняткаў заключалася ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання па арганізаванаму выкананню мерапрыемстваў ва ўмовах пераводу з мірнага на ваенны час.
Асноўнымі мэтамі заняткаў з'яўляліся:
падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей на неабходным узроўні;
павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання, удасканаленне практычных навыкаў і ўменняў камандзіраў;
навучанне асабовага складу дзеянням у розных умовах абстаноўкі.