- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, Рэспубліка Беларусь у перыяд з 4 па 6 ліпеня 2018 года праводзіць дэманстрацыю новых тыпаў асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі для прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц АБСЕ.
У дэманстрацыі прымуць удзел 38 прадстаўнікоў з 19 дзяржаў (Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Расія, Славакія, ЗША, Украіна, Францыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія) і цэнтра па прадухіленні канфліктаў АБСЕ.
Падчас дэманстрацыі, якая будзе праведзена ў размяшчэнні 120 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, замежным прадстаўнікам будуць прадстаўлены новыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: рэактыўная сістэма залпавага агню В-200 БМ «Паланэз» і 120-мм мінамёт 2Б23 «Нона М1».