- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
2 ліпеня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі для абмену вопытам у арганізацыі баявой падрыхтоўкі і ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбылася сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова з начальнікам штаба – першым намеснікам камандуючага Паветрана-дэсантнымі войскамі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, Героем Расіі генерал-лейтэнантам Мікалаем Ігнатавым.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемадзеянне паміж сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.