У адзіным страі

У адзіным страі

Па запрашэнні беларускага боку 24 і 25 чэрвеня 2018 года ў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў ваенным парадзе, прысвечаным святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі), прыбылі ваеннаслужачыя Народна-вызваленчай арміі Кітая.

У рамках падрыхтоўкі да параду кітайскія ваеннаслужачыя пачалі сумесныя трэніроўкі з беларускімі і расійскімі ваеннаслужачымі.