- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Падрыхтоўка да параду войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) падыходзіць да завяршальнага этапу.
У цяперашні час праводзяцца заключныя трэніроўкі парадных разлікаў.
У складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел каля 4000 ваеннаслужачых і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.
Традыцыйна ў парадзе прымуць удзел ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Упершыню ў парадным страі пройдуць жанчыны-ваеннаслужачыя злучэнняў і воінскіх часцей беларускай арміі і зводны разлік кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх карпусоў.
Таксама ўпершыню ў ваенным парадзе войскаў Мінскага гарнізона плануецца ўдзел параднага разліку ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая.
Генеральныя рэпетыцыі пройдуць 23 і 28 чэрвеня з 23.00 на скрыжаванні пр. Пераможцаў і пр. Машэрава ў г. Мінску.