- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
13 чэрвеня ў калоннай зале дзяржаўнай установы культуры і вольнага часу «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» адбылася сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова з членамі прэзідыума грамадскай камісіі па пытаннях культуры (шэфства работнікаў культуры над асабовым складам Узброеных Сіл) пры Міністэрстве абароны, кіраўнікамі творчых саюзаў і арганізацый.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўдасканалення сістэмы работы творчай інтэлігенцыі ў гарнізонах, воінскіх часцях і злучэннях, арганізацыях Узброеных Сіл па фарміраванні высокага маральнага духу, патрыятызму і гатоўнасці да абароны Айчыны.
У рамках 100-годдзя Узброеных Сіл Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў узнагародзіў лаўрэатаў конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя юбілею Узброеных Сіл.