У Заходнім аператыўным камандаванні праводзіцца двухбаковая камандна-штабная ваенная гульня

У Заходнім аператыўным камандаванні праводзіцца двухбаковая камандна-штабная ваенная гульня

C 12 па 20 чэрвеня пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Віктара Хрэніна праходзіць двухбаковая камандна-штабная ваенная гульня з 6-й і 11-й асобнымі гвардзейскімі механізаванымі брыгадамі.

У ходзе ДКШВГ для вырашэння задач навучання войскаў і штабоў прадугледжана адпрацоўка пытанняў аховы і абароны важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў, вядзення разведкі і агнявога паражэння праціўніка, кіравання механізаванымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў ходзе баявых дзеянняў.

Для практычнага выканання вучэбна-баявых задач названыя падраздзяленні выведзены на палігон Гожскі.