У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

У перыяд з 4 па 7 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей – ДЗУСЕ) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе знаходзіцца інспекцыйная група Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Інспекцыйнай групай будзе праведзена інспекцыя воінскай часці (па выбары інспектараў), якая з’яўляецца аб’ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ. Мэтай інспекцыі будзе з’яўляцца праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб’екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, іх заяўленай колькасці.

У складзе інспекцыйнай групы, акрамя шасці ваенных інспектараў з Вялікабрытаніі, у інспекцыі прымуць удзел па адным ваенным інспектары з Бельгіі, Нідэрландаў і Нарвегіі.