- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 18 па 20 мая 2018 года на тэрыторыі палігона Лосвіда 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады праходзіць ваенна-спартыўная патрыятычная гульня «Супрацьстаянне».
Праект праводзіцца ў мэтах фарміравання станоўчай матывацыі грамадзян да ваеннай службы і прапаганды сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
Задачай праекта з’яўляецца выхаванне патрыятызму, любові да спорту, фарміраванне і ўмацаванне каманднага духу, стварэнне станоўчага іміджу Узброеных Сіл.
Удзел у гульні «Супрацьстаянне» з кожным годам набывае ўсё большую папулярнасць, колькасць каманд-удзельніц расце. Цяперашняя гульня праходзіць у чацвёрты раз, колькасць удзельнікаў дасягае 250 чалавек – гэта 11 карпаратыўных каманд арганізацый розных формаў уласнасці Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі гульні правераць свае сілы ў спаборніцтвах па агнявой падрыхтоўцы, зборцы-разборцы зброі, пераадоленні паласы разведчыка, комплексным сілавым практыкаванні, а таксама ў армрэслінгу і перацягванні каната.
Кульмінацыяй спаборніцтваў стане марш-кідок па перасечанай мясцовасці з арыентаваннем на мясцовасці, эвакуацыяй «параненых» і пераадоленнем воднай перашкоды.
Ваенна-спартыўная патрыятычная гульня «Супрацьстаянне» – добрая магчымасць для ўдзельнікаў паказаць свае веды і ўменні, творчыя здольнасці, з’яднаць калектывы, а таксама абмяняцца вопытам.