Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў: «Беларуская армія працягвае слаўныя традыцыі продкаў» (Відэа)

Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў: «Беларуская армія працягвае слаўныя традыцыі продкаў» (Відэа)

Сёння ў Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт майстроў мастацтваў, прысвечаныя Дню Перамогі. З дакладам выступіў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. Кіраўнік ваеннага ведамства падкрэсліў асаблівы ўклад савецкага народа ў перамогу над фашызмам, вызваленне ад «карычневай чумы» еўрапейскіх дзяржаў.

Беларусь свята захоўвае вернасць традыцыям салдат-пераможцаў. Міністр абароны расказаў пра развіццё сучаснай беларускай арміі, пра ролю Узброеных Сіл у забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны.

Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў сардэчна павіншаваў ветэранаў вайны і працаўнікоў тылу, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў з Днём Перамогі, пажадаў шчасця, здароўя і новых поспехаў у працы на карысць Рэспублікі Беларусь.

Падпалкоўнік Андрэй Бокза, фота Дзяніса Малышыца