ГЕРОІ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

ГЕРОІ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

Напярэдадні Дня Перамогі памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Гура павіншаваў з гэтым вялікім святам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Герояў Савецкага Саюза Івана Ільіча Кустава і Васіля Сяргеевіча Мічурына.

Аляксандр Мікалаевіч падзякаваў ветэранам за ўклад у Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пажадаў здароўя, даўгалецця, шчасця ім і іх сем’ям. У завяршэнне віншавання генерал-маёр Аляксандр Гура ўручыў Героям Савецкага Саюза букеты і каштоўныя падарункі.

Ветэраны ж, у сваю чаргу, выказалі ўдзячнасць кіраўніцтву Міністэрства абароны за ўвагу і падтрымку.

Капітан Кірыл Франскевіч, «Ваяр», фота аўтара