- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
23-24 красавіка дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, прымае ўдзел у нарадзе кіраўнікоў ваенных ведамстваў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якая праходзіць у г. Пекіне (КНР).
У ходзе нарады запланаваны абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама шэраг сустрэч і двухбаковых перагавораў Міністра абароны Рэспублікі Беларусь з кіраўнікамі ваенных ведамстваў дзяржаў – членаў ШАС.