Вяртанне!

Вяртанне!

Сёння ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілі дадому прыпісны склад падраздзяленняў, якія сфарміраваны з ваеннаабавязаных запасу.

Адгрымелі на палігоне вучэбныя баі. Узбраенне і ваенная тэхніка вернуты ў пункт пастаяннай дыслакацыі, на склады здадзены зброя і абмундзіраванне. На страявым пляцы ў страі ўжо пераапранутыя ў «грамадзянку» прызваныя з запасу ваеннаабавязаныя, якія паспяхова здалі ратны іспыт.

Павіншаваць запаснікаў прыбылі прадстаўнікі Міністэрства абароны, выканаўчых органаў Мінска і Мінскай вобласці, камандаванне 72 АВЦ.

Камандзірскае дзякуй ваеннаабявязаным, прызваным з запасу, выказаў Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў:

– У самыя кароткія тэрміны вы аднавілі ўсе навыкі і веды, якія былі закладзены пры праходжанні службы ва Узброеных Сілах, у навучальных установах або жа падчас збораў. І дзякуючы гэтым прафесійным ведам і навыкам вы дастойна выканалі задачу. Брыгада прызнана не проста боегатовай– баяздольнай. А вы як абаронцы сваёй краіны гатовыя да выканання задач па абароне нашай Радзімы.

Падзяка ваеннаабявязаным за працу прагучала не толькі на словах. Віноўнікі ўрачыстасці былі ўдастоены грамат, падзячных лістоў, памятных сувеніраў і падарункаў.

Калі афіцыйная частка мерапрыемства скончылася, удзельнікі збораў цёпла развіталіся адзін з адным...

Маёр Вольга Шведава, «Ваяр», фота Ірыны Маліноўскай