У рамках праверкі Узброеных Сіл праводзіцца кантроль тэхнічнага стану ўзбраення і ваеннай тэхнікі

У рамках праверкі Узброеных Сіл праводзіцца кантроль тэхнічнага стану ўзбраення і ваеннай тэхнікі

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы, як мы ўжо паведамлялі, пачалася комплексная праверка Узброеных Сіл нашай краіны. У яе рамках, у тым ліку, ажыццяўляецца кантроль тэхнічнага стану ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якая змяшчаецца ў арсеналах і базах.

Напярэдадні былі правераны дакументацыя і неабходныя фармуляры, вывучаны ўмовы абслугоўвання тэхнікі, працэсы яе захоўвання.

– На дадзены момант у рамках ажыццяўлення кантролю тэхнічнага стану ўзбраення і ваеннай тэхнікі працуюць чатыры брыгады, – расказаў старшы групы праверкі тэхнікі і ўзбраення ў арсеналах і базах цэнтральнага падпарадкавання палкоўнік Васіль Тарасюк. – Правяраецца тэхніка ў гарадах Гомелi і Асіповічах, паселку Лапічы і гарадскім паселку Урэчча. Нашымі спецыялістамі правяраюцца ракетна-артылерыйскае ўзбраенне, сродкі сувязі, ракеты, бранятанкавае ўзбраенне. Таксама з выкарыстаннем кантрольна-праверачнай апаратуры правяраюцца зенітныя кіруемыя ракеты ЗРК «Аса», «Страла-10» і ПЗРК. Варта адзначыць, што ўжо сення відаць: тэхніка захоўваецца і абслугоўваецца ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі.

Таксама для больш дбайнай праверкі прыцягнуты спецыялісты прадпрыемстваў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта нашай рэспублікі. Неабходна адзначыць, што праверка праводзіцца комплексная. Правяраюцца складанае радыеэлектроннае абсталяванне, сістэмы, вузлы і агрэгаты ўзбраення.

Аб’емы тэхнікі, якая правяраецца, складаюць каля 10 працэнтаў ад той, якая захоўваецца ў арсеналах і базах. Па выніках праверкі, у залежнасці ад стану тэхнікі – яе працэнт будзе павялічаны або паменшаны.

Правераныя на дадзены момант узоры ўзбраення тэхнічна спраўныя і гатовыя выконваць задачы па прызначэнні.