- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 17 па 19 студзеня 2018 года на базе 38 асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі праходзяць спаборніцтвы на лепшага камандзіра дэсантнага батальёна (падраздзялення), атрада спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл па палявой вывучцы.
Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца павышэнне ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі камандзіраў батальёнаў, а таксама ўдасканаленне іх палявой вывучкі.
У перыяд правядзення спаборніцтва ваеннаслужачыя прадэманструюць свае тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па такіх дысцыплінах як: тактычная, разведвальная, інжынерная, фізічная, паветрана-дэсантная, агнявая падрыхтоўкі, а таксама падрыхтоўка па сувязі і тапаграфіі.