Злучаючы берагі

Злучаючы берагі

Сёння падраздзяленні 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады Узброеных Сіл і Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС пачалі навядзенне наплаўнага моста праз раку Прыпяць грузападымальнасцю 60 тон.

Асаблівасцю навядзення наплаўнага моста з'яўляецца даволі значная шырыня ракі, якая складае каля 150 метраў, глыбіня – больш за восем. Плануецца, што мост будзе складацца з 20 рачных і двух берагавых звёнаў са складу камплекта пантонна-маставога парку ПМП.

Капітан Кірыл Франскевіч, «Ваяр», фота аўтара.