У рамках пасяджэння Сумеснай кансультатыўнай группы

У рамках пасяджэння Сумеснай кансультатыўнай группы

5–7 снежня адбудзецца пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У ходзе пасяджэння плануецца разгледзець вынікі сумеснай дзейнасці ў названай вобласці ў бягучым годзе і ўзгадніць планы ўзаемадзеяння па пытаннях выканання міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі ў 2018 годзе.