- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Завяршыўся першы этап сумеснага спецыяльнага вучэння з сіламі і сродкамі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У ходзе дадзенага этапу воінскія часці і падраздзяленні тылавога забеспячэння практычна адпрацавалі пытанні па даабсталяванні раёнаў сканцэнтравання ў інжынерных адносінах, іх маскіроўцы, ахове і абароне, адбіцці нападзення ДРГ умоўнага праціўніка, разгортванні аддзялення палявога механізаванага хлебазавода, арганізацыі інжынерна-аэрадромнага і аэрадромна-тэхнічнага забеспячэння пасадкі і вылету лятальных апаратаў.
У гэты ж час воінскія часці і падраздзяленні тэхнічнага забеспячэння адпрацавалі задачы падрыхтоўкі рамонтна-эвакуацыйных груп па аднаўленні ўзбраення і тэхнікі, рамонту няспраўнай (пашкоджанай) тэхнікі на рэальным рамонтным фондзе, зняцця ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі з захоўвання і падрыхтоўкі іх да выдачы ў войскі, а таксама праверкі гатоўнасці сродкаў механізацыі да пагрузачна-разгрузачных работ.
Сёння органы ваеннага кіравання, злучэнні, воінскія часці і арганізацыі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння прыступілі да адпрацоўкі задач другога этапа вучэння.