- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Працягваецца штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе ён прысвечаны 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Для падвядзення вынікаў конкурсу прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў рэспубліканскiм і рэгіянальным перыядычным друку, а таксама тэле-, радыёматэрыялаў, якія выйшлі ў эфір з 1 лютага 2017 года.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, зарэгістраваных у Міністэрстве інфармацыі.
Конкурсныя матэрыялы неабходна прадставіць у Міністэрства абароны да 25 студзеня 2018 года па адрасе: 220034 Ф-2 г. Мінск, вул. Камуністычная, 1, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы з пазнакай «Конкурс на лепшую публікацыю».
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 297-15-36, 297-28-47, 297-12-88 (электронны адрас: press@mod.mil.by).