- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 15 па 17 жніўня інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванні па ацэнцы воінскіх часцей латвійскіх і літоўскіх узброеных сілаў.
Мэтай названых наведванняў з’яўляецца ацэнка інфармацыі ў дачыненні да наведвальных воінскіх часцей, якая прадстаўлена Латвійскай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай дзяржавам – удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі.