Беларускія зенітчыкі ў ліку лепшых

Беларускія зенітчыкі ў ліку лепшых

Сёння на палігоне «Корла» у пустыні Такла-Макан (КНР) завяршыўся міжнародны конкурс «Чыстае неба».

Каманда спецыялістаў вайсковай СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па выніках усіх этапаў заняла другое месца, саступіўшы толькі толькі камандзе Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая выступала на сваёй зямлі.

За ўвесь час правядзення конкурсу на палігоне было толькі два прамых пападанні па хуткасных імітатарах паветраных цэлей – у нашай каманды і ў гаспадароў турніру. Беларуская каманда і каманда КНР не зарабілі штрафных балаў пры выкананні пускаў ракет з ПЗРК.