- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На тэрыторыі пяці дзяржаў праходзяць «Армейскія міжнародныя гульні – 2017».
Нашы ваеннаслужачыя ўдзельнічаюць у міжнародных конкурсах «Танкавы біятлон», «Воін Садружнасці», «Чыстае неба», «Ключы ад неба», «Верны сябар», «Інжынерная формула», «Бяспечны маршрут», «Майстры артылерыйскага агню», «Снайперскі рубеж», «Бяспечнае асяроддзе», «Выдатнікі вайсковай разведкі», «Ваенна-медыцынская эстафета» і «Палявая кухня». У трох з іх – «Выдатнікі вайсковай разведкі», «Ваенна-медыцынская эстафета» і «Палявая кухня» прымаюць удзел упершыню.
У ходзе гульняў беларускія ваеннаслужачыя дэманструюць высокія вынікі.
Напярэдадні другі беларускі экіпаж у конкурсе «Танкавы біятлон», які праходзіць на палігоне Алабіна, паспяхова выступіў у другім заездзе на этапе «Індывідуальная гонка» са 100% паражэннем мішэняў, заняўшы першае месца.
У конкурсе «Палявая кухня» па выніках першага этапу «Спаборніцтва па агнявой падрыхтоўцы» наша каманда заняла другое месца.
У горадзе Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіць конкурс «Ваенна-медыцынская эстафета», пасля першага этапу «Індывідуальнае майстэрства», падчас якога ваеннаслужачыя-жанчыны пераадольвалі паласу перашкод, наша каманда паказала трэці вынік.
У конкурсе «Выдатнікі вайсковай выведкі», які праходзіць у горадзе Новасібірску, пасля другога этапу «Конкурс механікаў-вадзіцеляў» нашы ваеннаслужачыя замацаваліся на трэцяй пазіцыі.
У падмаскоўным Дзмітраве завяршыўся першы этап конкурсу «Верны сябар». У ходзе «Дог біятлону» – індывідуальнай гонкі нашы кінолагі сталі другімі.
У конкурсе «Ключы ад неба» на палігоне Ашулук па выніках трох этапаў каманда Беларусі заняла другое месца.
У горадзе Корла Кітайскай Народнай Рэспублікі завяршыўся першы этап конкурсу «Чыстае неба», па выніках якога наша каманда заняла другое месца.