- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння на палігоне 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання адбыўся этап па агнявой падрыхтоўцы «Снайпер», які праводзіцца ў рамках конкурсу ваенна-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых дружалюбных армій «Воін Садружнасці».
Асноўнай задачай конкурсу з’яўлялася праверка практычных навыкаў ваеннаслужачых у выкананні практыкавання стрэльбаў з аўтамата АК-74 (па 5 стрэлаў з палажэнняў стоячы, з калена і лежачы).
Па яго выніках сярод прадстаўніц прыгожай паловы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае месца – у прадстаўніцы беларускай каманды яфрэйтара кантрактнай службы Ганны Кавалеўскай, другое – у малодшага сяржанта кантрактнай службы Людмілы Губаровай з Казахстана, трэцяе – у малодшага сяржанта кантрактнай службы Ліліі Даутавай з Расійскай Федэрацыі.
Сярод мужчын пераможцам этапу стаў прадстаўнік Узброеных сіл Рэспублікі Казахстан старшы сяржант кантрактнай службы Алжас Ермекаў. За крок ад лідэра спыніўся таксама прадстаўнік Казахстана старшы сяржант кантрактнай службы Асхат Байдуалетаў. Замкнуў жа тройку прызёраў ваеннаслужачы кантрактнай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь старшына Арцём Пушнёў.