Працягваецца планавая падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017»

Працягваецца планавая падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017»

У рамках планавай падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» адбудзецца сумеснае спецыяльнае вучэнне з органамі ваеннага кіравання, злучэннямі, воiнскiмi часцямі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай федэрацыі.

З 23 ліпеня для ўдзелу ў сумесным спецыяльным вучэнні прыбываюць падраздзяленнi матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Беларускім і расійскім ваеннаслужачым трэба будзе сумесна ажыццявіць падрыхтоўку пунктаў і сродкаў кіравання злучэннямі, воiнскiмi часцямі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл дзвюх краін, а таксама абсталяваць раёны (участкі мясцовасці) практычных дзеянняў войскаў (сіл).