Працягваецца падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017»

Працягваецца падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017»

Кіраўнік маючага адбыцца сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017» ад беларускага боку начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў 14 ліпеня правёў службовую нараду, падчас якой заслухаў вынікі першага этапу падрыхтоўкі да правядзення беларуска-расійскага вучэння .

У ходзе нарады, у прыватнасці, дэталёва прапрацоўваліся напрамкі сумеснай з расійскім бокам працы ў ходзе маючай адбыцца рэкагнасцыроўкі. Генерал-маёр Алег Белаконеў таксама канкрэтызаваў задачы па падрыхтоўцы войскаў і раёнаў правядзення вучэння, адзначыў, што падрыхтоўка вучэння ўваходзіць у завяршальную стадыю.