У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

З 12 па 14 ліпеня ў горадзе Варшаве (Рэспубліка Польшча) адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшчы па ацэнцы выканання Дамоўленасці Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшчы аб дадатковых мерах даверу і бяспекі (далей – Дамоўленасць).

Падчас сустрэчы была праведзена ацэнка выканання палажэнняў Дамоўленасці і ўзгоднены пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.