- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год з 10 па 13 ліпеня праходзіць візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства абароны Італьянскай Рэспублікі.
У ходзе візіту беларускія і італьянскія ваенныя правядуць рабочую сустрэчу ў беларускім абаронным ведамстве па пытаннях магчымага ўзаемадзеяння ў рамках міратворчай дзейнасці ААН.
Для італьянскай ваеннай дэлегацыі таксама будзе арганізавана наведванне міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.