Канферэнцыя па пытаннях правядзення аперацый ААН па падтрыманні міру

Канферэнцыя па пытаннях правядзення аперацый ААН па падтрыманні міру

6-7 ліпеня ў горадзе Нью-Ёрку (ЗША) начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў прымае ўдзел у канферэнцыі начальнікаў генеральных штабоў дзяржаў-членаў ААН па пытаннях правядзення аперацый ААН па падтрыманні міру.

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне на стратэгічным узроўні актуальных пытанняў, звязаных з бягучай палітыкай ААН у галіне правядзення шматнацыянальных міратворчых місій, падрыхтоўкай міратворчага персаналу, а таксама перспектыўнымі напрамкамі развіцця міжнароднай міратворчай дзейнасці.

У ходзе канферэнцыі спланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі замежных дэлегацый, а таксама кіраўніцтвам Дэпартамента аперацый па падтрыманні міру і Дэпартамента палявой падтрымкі Сакратарыята ААН па пытаннях пашырэння ўдзелу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у міратворчай дзейнасці ААН.