Пад Брэстам пачалося сумеснае беларуска-расійска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства – 2017»

Пад Брэстам пачалося сумеснае беларуска-расійска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства – 2017»

З 6 па 15 чэрвеня 2017 года на палігоне Брэсцкі, участках мясцовасці Брэсцкага раёна і ракі Мухавец пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Вадзіма Дзенісенка праходзіць шматнацыянальнае беларуска-расійска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства – 2017».

У вучэнні прымае ўдзел узмоцнены асобны дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, парашутна-дэсантны батальён 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і парашутная рота Спецыяльнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Сербія. Разам увесь кантынгент складае шматнацыянальную батальённую тактычную групу.

Вучэнне праходзіць у два этапы, актыўная фаза якога адбудзецца з 12 па 14 чэрвеня.

Адна з галоўных мэт вучэння – адпрацоўка пытанняў сумесных дзеянняў узброеных сіл Беларусі, Расіі і Сербіі пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам, а таксама павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння падраздзяленняў у складзе штатных і зводных шматнацыянальных падраздзяленняў пры выкананні розных вучэбна-баявых задач.

У практычных дзеяннях задзейнічана больш за 800 ваеннаслужачых і звыш 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.