Змаганне на лепшую групу (спецыяльную) ваеннай камендатуры па палявой вывучцы

Змаганне на лепшую групу (спецыяльную) ваеннай камендатуры па палявой вывучцы

У перыяд з 23 па 26 мая пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення службы войскаў Узброеных Сіл палкоўніка Уладзіслава Будзiка на базе 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання і Гродзенскай ваеннай камендатуры будзе праводзіцца спаборніцтва на лепшую групу (спецыяльную) ваеннай камендатуры па палявой вывучцы.

Асноўнымі мэтамі спаборніцтва з'яўляюцца ўдасканаленне ўзроўню палявой вывучкі, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту навучання ваеннаслужачых.

У спаборніцтве прымаюць удзел падраздзяленні Мінскай, Брэсцкай, Баранавіцкай, Барысаўскай, Бабруйскай і Гродзенскай ваенных камендатур.

У адпаведнасці з праграмай спаборніцтва на працягу чатырох этапаў удзельнікам трэба будзе выканаць нарматывы па прадметах баявой падрыхтоўкі, практыкаванні вучэбных стрэльб са штатнай зброі і прыняць удзел у розыгрышы эпізоду па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы па затрыманню ваеннаслужачага, якi самавольна пакінуў воiнскую часць са зброяй.

Па іх выніках будзе ацэнены ўзровень асабістай падрыхтоўкі кожнага ваеннаслужачага і групы (спецыяльнай) у цэлым.