Афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Манголіі

Афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Манголіі

З 19 па 22 мая ў Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візітам знаходзіцца начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Манголіі генерал-лейтэнант Дуламсурэнгійн Даваа і ваенная дэлегацыя, якую ён узначальвае.

Сёння ў ходзе візіту кіраўнік ваеннай дэлегацыі Манголіі сустрэўся з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Алегам Белаконевым. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

У рамках візіту дэлегацыі таксама запланаваны сустрэча з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь і ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах і аглядзе экспазіцыі 8-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2017».