- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
16 студзеня ў штаб-кватэры НАТА (Брусель, Каралеўства Бельгія) адбудзецца пасяджэнне Ваеннага камітэта еўраатлантычнага партнёрства на ўзроўні начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў – членаў НАТА і краін-партнёраў.
Ад беларускага боку ў пасяджэнні возьме ўдзел начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл – першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
Падчас пасяджэння будуць абмяркоўвацца пытанні ваеннага супрацоўніцтва ў рамках Савета еўраатлантычнага партнёрства, а таксама ўдзелу краін-партнёраў у дзейнасці НАТА ў сферы ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.