- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
17 і 18 студзеня 2013 года ў Нацыянальным агенцтве па кантролю і інспекцыях – дэпартаменце Міністэрства абароны адбудзецца вучэбна-метадычны збор афіцэраў ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый, аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адказных за выкананне міжнародных дагавароў ў галіне кантролю над узбраеннямі.
Мэта збору – падвядзенне вынікаў работы па забеспячэнню замежнай інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе, а таксама вызначэнне задач на 2013 год.