- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
2 мая 2017 года пачне работу прыёмная кампанія ва ўстанове адукацыi «Мiнскае сувораўскае ваеннае вучылiшча». Кандыдаты або іх законныя прадстаўнікі з 2 мая па 1 чэрвеня ўключна могуць падаць дакументы ў прыёмную камісію.
Прыёмная камісія ў тэрміны прыёму дакументаў, правядзення ўступных іспытаў і залічэння, устаноўленыя Парадкам прыёму, працуе з панядзелка па суботу з 9.00 да 18.00.
Для паступлення ў прыёмную камісію Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча прадстаўляюцца:
заява кандыдата або яго законнага прадстаўніка на імя кіраўніка вучылішча з указаннем навучальных прадметаў, па якіх кандыдаты здаюць уступныя іспыты;
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
асабістая картка вучня;
характарыстыка з месца вучобы кандыдата;
медыцынскія дакументы, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Міністэрствам абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя;
чатыры фатаграфіі памерам 3×4 см (без галаўнога ўбору);
даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і кандыдата;
дакументы, якія пацвярджаюць права кандыдата на льготы пры прыёме ў сувораўскае вучылішча.
Тэлефон прыёмнай камісіі 394-04-78.
Больш падрабязную інфармацыю аб паступленні ў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь http://www.mil.by/ru/education/msvu/admission/.