- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 28 сакавіка па 6 красавіка 2017 г. на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца планавае тактычнае вучэнне са 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай з прыцягненнем воінскіх часцей і падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. У дадзеным мерапрыемстве прымае ўдзел узмоцненая парашутна-дэсантная рота 217-га парашутна-дэсантнага палка 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Тэма вучэння: «Падрыхтоўка і вядзенне сумесных дзеянняў у ходзе аперацыі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл)».
Вучэнне праходзіць пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у тры этапы, актыўная фаза якога пройдзе з 1 па 5 красавіка.
У рамках мерапрыемства беларускія і расійскія дэсантнікі адпрацуюць пытанні вядзення сумесных дзеянняў па пошуку, блакаванні і знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп, тактычных паветраных дэсантаў і незаконных узброеных фарміраванняў умоўнага праціўніка з прымяненнем сродкаў разведкі, дадзенай і штатнай артылерыі і авіяцыі.
У практычных дзеяннях задзейнічана да 1000 ваеннаслужачых, больш за 200 адзінак ваеннай, спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама каля 10 адзінак авіяцыйнай тэхнікі.
У ходзе тактычнага вучэння ажыццяўляецца праверка гатоўнасці падраздзяленняў да выканання задач па прызначэнні ў складанай абстаноўцы, якая хутка змяняецаа, апрабацыя новых тэарэтычных палажэнняў кіруючых дакументаў і сумеснага прымянення падраздзяленняў пры вядзенні спецыяльных дзеянняў, а таксама ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія ў бліжэйшы час паступяць на ўзбраенне ў сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
Такія мерапрыемствы сумеснай баявой падрыхтоўкі праводзяцца штогод на палігонах дзвюх краін.
Дадзенае вучэнне з'яўляецца працягам чарговага этапу падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017».