Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

25 сакавіка 2017 года ўстанова адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй.

У ходзе мерапрыемства наведвальнікі змогуць сустрэцца з кіруючым складам акадэміі, азнаёміцца з жыццём і побытам курсантаў і вучэбна-матэрыяльнай базай факультэтаў, паглядзець дэманстрацыйныя фільмы пра факультэты ваеннай ВНУ і азнаёміцца з умовамі паступлення і навучання ў Ваеннай акадэміі.

Акрамя таго, у праграме Дня адчыненых дзвярэй – паказальны практычны занятак з элементамі баявой падрыхтоўкі з удзелам курсантаў факультэта ваеннай разведкі; дэманстрацыя ўзораў формы адзення, рыштунку дэсантніка, стралковай зброі; азнаямленне з жыццём і побытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы факультэтаў і паказ ваеннай тэхнікі і ўзбраення.

Пачатак мерапрыемства ў 9.30 па адрасе: г.Мінск, пр.Незалежнасці, 220 (праезд аўтобусам № 15, 99, 271, 343 ад станцыі метро «Уручча» да прыпынку «Ваенная акадэмія»).