У адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ і Венскага дакумента 2011 года

У адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ і Венскага дакумента 2011 года

У перыяд з 20 па 24 сакавіка ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей – ДЗУСЕ) і Венскага дакумента 2011 года Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Французскай Рэспублікі.

Інспекцыйнай групай будуць праведзены інспекцыя адной з воінскіх часцей (па выбары інспектараў), якая з’яўляецца аб’ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ, а таксама наведванне па ацэнцы 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў рамках Венскага дакумента 2011 года.

Мэтай інспекцыі будзе з’яўляцца праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб’екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, іх паведамленай колькасці. У ходзе наведвання будзе ацэнена інфармацыя, прадстаўленая Рэспублікай Беларусь дзяржавам – удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі воінскай часці.

У складзе інспекцыйнай групы, акрамя сямі ваенных інспектараў Францыі, прымуць удзел па адным ваенным інспектары з Бельгіі і Вялікабрытаніі.