- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
15 сакавіка 2017 г. у г. Маскве на базе Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі адбудзецца Міжнародная канферэнцыя: «Ваенныя аспекты процідзеяння тэрарызму на аснове вопыту баявых дзеянняў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы».
У дадзеным мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на чале з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Алегам Белоконевым.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмяняюцца думкамі па пытаннях процідзеяння міжнароднаму тэрарызму, абмяркуюць напрамкі ўдасканалення форм і спосабаў прымянення груповак войскаў (сіл) у сучасных аперацыях з улікам вопыту баявых дзеянняў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.
Праграмай правядзення канферэнцыі таксама прадугледжаны агляд тэматычных выстаў сучасных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі расійскай вытворчасці.