- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ва Узброеных Сілах завяршылася комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці. 5 сакавіка ва ўрачыстай абстаноўцы на пляцы 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў праводзілі ў запас ваеннаслужачых, прызваных для выканання пастаўленых задач.
Асноўнай мэтай праведзеных мерапрыемстваў з'яўлялася праверка і павышэнне ўзроўню баявой гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воiнскiх часцей выканаць свае задачы па прызначэнню ў сучасных умовах.
Асаблівасцю праверкі стала яе комплекснасць. Было праверана функцыянаванне як кіруючай, баявой, так і сістэм забеспячэння Узброеных Сіл. Адной з найважнейшых умоў аб'ектыўнай ацэнкі дзеянняў войскаў стала раптоўнасць мерапрыемстваў, якія праводзіліся.
Да ўдзелу ў іх было прыцягнута больш за 30 воiнскiх часцей і падраздзяленняў розных родаў войскаў і спецыяльных войскаў, было прызвана з запасу прыкладна 3.000 ваеннаабавязаных. У прыватнасці, былі задзейнічаны падраздзяленні 11-й, 19-й і 120-й асобных гвардзейскіх механізаваных брыгад, 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, воінскія часці і падраздзяленні 72 АНЦ, падраздзяленнi ракетных войскаў і артылерыі, інжынерных войскаў.
Таксама прыцягваліся да праверкі Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА. Ажыццявiлi праверку сістэмы супрацьпаветранай абароны палётамі кантрольных цэляў. Радыёлакацыйнае поле нарошчвалась дзеяннямі рухомых малавышынных радыёлакацыйных груп радыётэхнічных злучэнняў.
Для правядзення мерапрыемстваў праверкі была задзейнічана матэрыяльная база Барысаўскага, Гожскага, Даманаўскага, Абуз-Лясноўскага і Асіповіцкага палігонаў, аэрадромаў у Баранавічах, Мачулішчах і Бабруйску.
У далейшым трэба будзе правесці дэталёвы разбор і выпрацаваць комплекс мер па ўдасканаленню падрыхтоўкі Узброеных Сіл у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы. Але ўжо зараз можна канстатаваць, што воінскія часці і падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у праверцы, вучэбна-баявыя задачы выканалі паспяхова.